Адпачынак у Турцыі пад пытаннем

25 ноября 2015

Турыстычны паток з Расіі ў Турцыю імкліва скарачаецца: шэраг расійскіх тураператараў ужо абвясцілі аб спыненні продажаў пуцёвак у Турцыю. Аб гэтым заявілі, у прыватнасці, TEZ TOUR, "Біблія Глобус", "Наталі Турс" і "Пегас Турыстык".

Што датычыцца беларусаў, якія лятаюць у Турцыю з Масквы, то сітуацыю складана прадбачыць загадзя. Зараз у Турцыі не сезон, таму масавых вылетаў у гэты момант няма. Адносна летняга адпачынку і ранняга браніравання зараз пытанне застаецца адкрытым. Ці будзе функцыянаваць кірунак - пакуль аператарам невядома.