Не дапусціць паўтору тых падзей - адна з галоўных высноў, якая ўзнікае, калі вывучаеш падобныя трагічныя старонкі гісторыі.
Аднак складаецца ўражанне, што ў апошнія гады свет усё хутчэй рухаецца да чагосьці страшнага. Гандлёвыя войны, эканамічнае і палітычнае супрацьстаянне, ды і рэальныя ўзброеныя канфлікты. Усё гэта побач, вакол нас.
Адносіны паміж Расіяй і Захадам ізноў прабілі дно, хоць яшчэ нядаўна здавалася, што горш быць ужо не можа. На фоне так званай справы Скрыпаля Еўрасаюз адклікаў з Расіі свайго пасла. Раней краіну пакінулі брытанскія дыпламаты. Неўзабаве дыппрадстаўнікоў гатовыя адклікаць Францыя, Польшча, краіны Балтыі. Масква выслала дыпламатаў Злучанага Каралеўства.
Больш за тое, на саміце кіраўнікоў дзяржаў ЕС у Бруселі Ангела Меркель і Эмануэль Макрон загаварылі пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Хоць гэтыя палітыкі звычайна выступалі супраць узмацнення ціску на Маскву. Час дыпламатыі, падобна, падыходзіць да канца.
Што гаварыць, калі брытанскія дэпутаты параўноўваюць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі з Алімпіядай-1936, якая праходзіла ў Берліне пры Гітлеру, а кіраўнік МЗС Каралеўства з такімі ацэнкамі публічна згаджаецца? Наогул, гісторыя цікавая: Маскву палітыкі Еўропы абвінавацілі ў дачыненні да забойства Скрыпаля, былога расійскага разведчыка. Як гэта суаднесці з заявай брытанскіх следчых пра тое, што следства будзе доўжыцца месяцы, невядома. Еўрапейцы вырашылі не ўспамінаць аб тым, што паслядоўнасць звычайна такая: следства, суд, прысуд. Гэтым разам усё здарылася роўна наадварот.













