Ад Паўночнай Карэі на Алімпіяду ў Пхёнчхан паедуць 22 атлеты

21 января 2018

На цырымоніі адкрыцця яны пройдуць пад адным флагам са спартсменамі з Паўднёвай Карэі. Пра гэта распавялі ў Міжнародным алімпійскім камітэце. Паўночнакарэйцы будуць прадстаўлены ў трох відах спорту і пяці дысцыплінах. Акрамя таго, Пхеньян і Сеул дамовіліся, што на Алімпіядзе выступіць сумесная жаночая зборная па хакеі.