Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг

1 октября 2019

Самы буйны за апошнія 50 гадоў. У Антарктыдзе ад шэльфавага ледніка Эймеры адкалоўся айсберг. Яго вага - 315  мільярдаў тон, таўшчыня - 210 метраў, плошча – больш за паўтары тысячы квадратных кіламетраў. Зараз спецыялісты будуць уважліва сачыць за гэтым гіганцкім масівам лёду, бо ён нясе патэнцыяльную пагрозу для суднаходства. Навукоўцы гавораць, што прычынай гэтага стала глабальнае пацяпленне. Апошні буйны айсберг адкалоўся ад Эймеры ў пачатку 1960 гадоў.