Астанкі 44-х грамадзян Германіі, ахвяр катастрофы аэробуса "Джэрмануінгс", дастаўленыя ў Дзюсельдорф

10 июня 2015

Сваякі загінуўшых два з паловай месяцы чакалі магчымасці пахаваць родных. Як заявілі французскія ўлады, прычына прамаруджвання з перадачай астанкаў - як следства, якое працягваецца, так і бюракратычная цяганіна, звязаная з перадачай дакументаў. Агульнай цырымоніі развітання не будзе, пахаванні будуць прызначацца асобна ў прыватным парадку. Нагадаем, катастрофа здарылася напрыканцы сакавіка па віне другога пілота Андрэаса Любіца, які наўмысна разбіў самалёт. Загінулі ўсе 150 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Матывы Любіца пакуль да канца не высветленыя.