Заснавальніку Microsoft Білу Гейтсу сёння 60

28 октября 2015

Яго імя стала сапраўдным сінонімам поспеху і не пакідае спісы самых багатых і ўплывовых людзей планеты. Біл Гейтс сёння святкуе 60-годдзе. Першыя навыкі праграміравання ён прымяніў для камп'ютарных гульняў і стварэння электроннага раскладу. У сярэдзіне 70-х разам з Полам Аленам Гейтс заснаваў карпарацыю Microsoft. Яе флагманскі прадукт - аперацыйная сістэма Windows - прынесла яму славу і багацце ўсяго праз год пасля выхаду. Зараз Біл Гейтс вялікую ўвагу надае дабрачыннасці і грамадскай дзейнасці. Дарэчы, гэты год юбілейны і для створанай ім кампаніі - у красавіку Microsoft адзначыла 40-годдзе.