Оскар за лепшы фільм у карціны 12 гадоў рабства

3 марта 2014

У Лос-Анджэлесе завяршылася цырымонія ўручэння кінапрэміі Оскар. Лепшым фільмам, паводле версіі Амерыканскай кінаакадэміі, стала карціна 12 гадоў рабства. Стужка Сціва МакКуіна змагла абысці нават фаварыта цяперашняй цырымоніі - Гравітацыю. Сцэнарыст карціны Джон Рыдлі атрымаў узнагароду за лепшы адаптаваны сцэнарый. У апошняй сем статуэтак - за лепшую аператарскую работу, спецэфекты і гук. Адзначаны Оскарам і рэжысёр Гравітацыі Альфонса Куарон.


Далей галоўная інтрыга - лепшыя ролі. Легендарны Дзі Капрыа зноў застаўся без статуэткі. У мужчын лепшым прызнаны Мэцью МакКонахі за ролю ў фільме Даласкі клуб пакупнікоў. Тут жа і лепшая мужчынская роля другога плана - у Джарэда Лета. Лепшай актрысай прызнаная Кейт Бланшэт у карціне Жасмін. Лепшым паўнаметражным мультфільмам стала дыснееўскае Халоднае сэрца.


Не абышлося і без кур'ёзаў на 86-м Оскары. На парадзе зорак на чырвонай дарожцы вядомая актрыса Джэніфер Лоўрэнс наступіла на сваю сукенку і ледзь не ўпала. Сябры выратавалі яе ад эпічнага піруэта. Дарэчы, роўна год таму на мінулай цырымоніі Лоўрэнс, выходзячы на сцэну па статуэтку, таксама не змагла справіцца са сваёй сукенкай.