"Оскар" зноў без вядучага

9 января 2020
92-я цырымонія ўручэння кінапрэміі "Оскар" другі раз пройдзе без вядучага. Аб гэтым паведамляе ў "Твітары" Амерыканская кінаакадэмія. Як вядома, мінулай зімой ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў цырымонія прайшла без вядучага. А ў 2016-м Амерыканскую кінаакадэмію абвінавацілі ў расізме, бо сярод намінантаў за 2015 год не апынулася ніводнага  чарнаскурага акцёра. 92-я цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" адбудзецца 9 лютага  ў тэатры "Долбі" ў Лос-Анджэлесе.