Оскар Пісторыус абвінавачваецца ў забойстве сваёй сяброўкі. Ён пераблытаў мадэль Рыву Стынкамп са злодзеем і адкрыў страляніну. Запіс у сацыяльнай сетцы аб тым, які падарунак яна збіраецца паднесці сябру на Дзень святога Валянціна, стаў для дзяўчыны апошнім.
Дзяўчына прабралася ў дом Оскара Пісторыуса раніцай. Імаверна, ён прыняў яе за рабаўніка і адкрыў агонь. Фотамадэль атрымала некалькі раненняў, у тым ліку ў галаву. Намаганні медыкаў былі марныя. На месцы трагедыі паліцыя выявіла пісталет 9-міліметровага калібра.
За забойства дзяўчыны яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.














