Ападкі ўчора парушылі авіясувязь у Швейцарыі, Германіі і Галандыі

11 декабря 2017

Ападкі ўчора парушылі авіясувязь і выклікалі шматлікія ДТЗ на дарогах у Швейцарыі, Германіі і Галандыі. З перабоямі працуюць аэрапорты Амстэрдама, Жэневы, Кёльна і Франкфурта-на-Майне. У брытанскім Уэльсе быў зафіксаваны рэкордны ўзровень ападкаў: таўшчыня снежнага покрыва ў гарыстай мясцовасці дасягнула 28 сантыметраў. Вецер там абясточыў тысячы дамоў. А на шляху ў Францыю паром з 300 пасажырамі сеў на мель. Пазней яго адбуксіравалі да прыстані.