Арганізацыя па забароне хімзброі апублікавала справаздачу па справе Скрыпалёў

12 апреля 2018

Арганізацыя па забароне хімзброі апублікавала справаздачу па справе Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Паводле высноў, іх атруцілі нервова-паралітычным рэчывам "Навічок" высокай ступені ачысткі. Аднак краіну паходжання газу ўстанавіць не атрымалася. Такім чынам, арганізацыя пацвердзіла версію брытанскага боку. Пры гэтым афіцыйная назва рэчыва ў дакладзе будзе засакрэчана.