Арганізатар тэрактаў у Парыжы прысуджаны да 20 гадоў турмы

23 апреля 2018

Навіна з пазнакай "маланка". Арганізатар тэрактаў у Парыжы прысуджаны да 20 гадоў турмы. Суд Бельгіі прызнаў Салаха Абдэслама вінаватым ва ўзброеным супраціве паліцыі і замаху на жыццё. Сам Абдэслам на пасяджэнні не прысутнічаў, ён знаходзіцца ў турме ў Францыі. Нагадаем, у 2015 экстрэміст і яго памагатыя арганізавалі серыю нападаў у Парыжы і прыгарадах. Загінулі 130 чалавек.