Вопыты над людзьмі ад нямецкіх аўтаканцэрнаў

30 января 2018

Нямецкія навукоўцы ўсё яшчэ праводзяць вопыты на людзях. Скандал у інстытуце, які стварылі пры падтрымцы найбуйнейшых аўтавытворцаў: "Фальксвагена", БМВ і "Даймлера". Даследчыкі падчас выпрабаванняў спрабавалі ўстанавіць уплыў дыяксіду азоту, які выдзяляецца пры працы дызельных рухавікоў. Як піша "Зюдойчэ цайтунг", эксперыменты праходзілі ў клініцы Ахена з удзелам 25 чалавек. А на мінулым тыдні "Нью-Ёрк Таймс" раскрыла правядзенне вопытаў кампаніяй "Фальксваген" на малпах. Такі фармат працы паспяшаўся раскрытыкаваць урад Германіі.