Апублікаваны запіс перамоў з экіпажам пацярпелага крушэнне самалёта ў Казахстане

27 декабря 2019
Ён пацвердзіў: узлёт праходзіў у штатным рэжыме. Аднак далейшыя спробы звязацца з бортам не далі вынікаў, пасля чаго прагучаў сігнал трывогі. Як мы паведамлялі, сёння раніцай рэйс Алматы - Нур-Султан адразу пасля ўзлёту страціў вышыню, прабіў бетонавую агароджу лётнага поля і ўрэзаўся ў двухпавярховы будынак, у якім,  на шчасце, нікога не было. З 93 пасажыраў і 5 членаў экіпажа  загінулі 12 чалавек, пацярпелі 49. Беларусаў сярод іх не было.

Беларусь спачувае Казахстану

На месцы трагедыі працягваюць працаваць спецслужбы. Знойдзены чорныя скрыні. Сярод магчымых прычын следства разглядае  памылку пілотаў і тэхнічную няспраўнасць. Субота ў Казахстане аб'яўлена днём жалобы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванне кіраўніку Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажадаў  хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.