Апублікавалі відэазапіс уцёкаў паўночнакарэйскага салдата

22 ноября 2017

Камандаванне ААН у Сеуле апублікавала відэазапіс уцёкаў паўночнакарэйскага салдата праз ахоўную мяжу з Паўднёвай Карэяй. Нагадаем, на мінулым тыдні ён дэзерціраваў з КНДР на ваенным транспартным сродку. Пры спробе ўцёкаў яго падстрэлілі калегі, але нават з раненнем ён паспеў дабрацца да дэмілітарызаванай зоны. Зараз уцякач знаходзіцца ў бальніцы Сеула пад назіраннем урачоў. Адзначым, гэта ўжо чацвёрты выпадак уцёкаў салдата з КНДР за апошнія 4 гады. А стральба са зброі ў зоне, што падзяляе дзве дзяржавы, якія проціборствуюць, з'яўляецца парушэннем перамір'я 1953 года.

Чад Кэрал, прадстаўнік камандавання ААН: "Асноўныя высновы спецыяльнай следчай групы складаюцца ў тым, што Паўночнакарэйская народная армія парушыла пагадненне аб перамір'і, паколькі стралялі з асабістай зброі ў дэмілітарызаванай зоне, што падзяляе дзве дзяржавы, якія проціборствуюць паміж сабой".

У камандаванні ААН заявілі, што будуць дабівацца сустрэчы з прадстаўнікамі КНДР, каб абмеркаваць інцыдэнт і не дапусціць аналагічных выпадкаў у далейшым.