Апоўзень накрыў жылыя дамы ў пакістанскім Карачы

13 октября 2015

Загінулі мінімум 13 чалавек, сярод іх 7 дзяцей. Ёсць параненыя. На месцы здарэння зараз працуюць ратавальнікі. Паводле іх слоў, пад гарой камянёў і гразі могуць заставацца людзі. Улады паведамілі, што ўсе загінуўшыя былі членамі адной сям'і, якая пасялілася на месцы здарэння тры дні таму. Раней паведамлялася, што 17 чалавек загінулі і 6 прапалі без весткі з-за апоўзня на паўднёвым усходзе М'янмы.