Небяспечны пачастунак

6 ноября 2014

Паліцыя канадскага Галіфакса шукае зламысніка, які на свята Хэлаўін цукеркі для пачастунку дзяцей нашпігаваў іголкамі. Як паведамляюць мясцовыя тэлеканалы, за апошнія дні паступілі ўжо два звароты ад мясцовых жыхароў, якія выявілі ў цукерках швейныя іголкі. Ніхто з дзяцей не пацярпеў. Паліцыя заклікае бацькоў дбайна праверыць падарункі, што падчас Хэлаўіна атрымалі іх дзеці.