ААН запускае глабальны план па барацьбе з каранавірусам

26 марта 2020
ААН спадзяецца сабраць 2 мільярды долараў, якія будуць накіраваныя ў самыя бедныя краіны. Каб дапамагчы ў барацьбе з распаўсюджаннем COVID-19 і забяспечыць усім неабходным пажылых, інвалідаў і хранічна хворых. Генеральны сакратар Антоніу Гутэрыш звярнуўся да каардынатараў-рэзідэнтаў ААН і краінавых груп Арганізацыі з просьбай аказаць падтрымку краінам усяго свету ў рашэнні сацыяльна-эканамічных праблем, якія ўзніклі з-за пандэміі.