ААН: Украіну пакінула ўжо больш за 2 млн 300 тыс. чалавек

11 марта 2022
Паводле звестак ААН, Украіну пакінула ўжо больш за 2 мільёны 300 тысяч людзей. Напярэдадні з-за падрыву ўкраінскай арміяй Раманаўскага моста эвакуацыя мірных людзей з горада Ірпень была абцяжарана. Сёння Масква аб'явіць рэжым цішыні з 10:00. Таксама расійскі бок выказаў гатоўнасць забяспечыць гуманітарныя калідоры з Кіева, Чарнігава, Сум, Харкава і Марыўпаля.