ААН: траціна палёў ва Украіне непрыдатная для сяўбы збожжавых

21 апреля 2022

Траціна сельскагаспадарчых палёў ва Украіне прыйшла ў непрыдатнасць з-за ваенных дзеянняў. Гэта паведамляюць ва Упраўленні ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў. Паводле звестак арганізацыі, больш за 30 % палёў ва Украіне не могуць быць выкарыстаныя для сяўбы пшаніцы, ячменю, сланечніка і кукурузы. Згодна з ацэнкай экспертаў, гэта можа прывесці да харчовай катастрофы ў свеце, паколькі 36 краін залежаць ад экспарту збожжавых з Расіі і Украіны. Раней ААН ужо папярэджвала, што павышэнне цэн на харчаванне, угнаенні і энерганосьбіты ў выніку падзей ва Украіне можа прывесці да харчовага крызісу глабальнага маштабу.