Генеральны сакратар ААН заклікае неадкладна спыніць гвалт у Лівіі

11 апреля 2019
Гвалт у Лівіі трэба неадкладна спыніць. З такім заклікам выступіў Генеральны сакратар ААН. Супрацьстаянне Лівійскай нацыянальнай арміі і Урада нацыянальнай згоды  Антоніу Гутэрыш лічыць вельмі небяспечным. 

Ён адзначае неабходнасць перазапусціць сур'ёзны палітычны дыялог. Але такія перамовы немагчыма нават пачаць на фоне гвалту, які адбываецца, перакананыя ў ААН. Паводле апошніх даных, за час новага ўсплёску вайны ў Лівіі Трыпалі пакінулі 4 з паловай тысячы чалавек. Загінулі больш як 50.