Напярэдадні спроба мігрантаў праравацца праз плот з калючым дротам з Грэцыі на пераходным пункце Ідамені скончылася жорсткімі сутыкненнямі з паліцыяй. Каля 300 чалавек, сярод якіх жанчыны і дзеці, былі параненыя. У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый дзеянні праваахоўнікаў палічылі грубым парушэннем праў чалавека.
Адзначым, у часовым лагеры каля грэчаскай вёскі Ідамені на мяжы з Македоніяй не адзін тыдзень жывуць больш як 10 тысяч бежанцаў: у полі, у летніх палатках, пры поўнай адсутнасці элементарных выгод. Расчараваныя тым, што іх шлях у Германію, Аўстрыю і шэраг скандынаўскіх краін спынілі, зачыніўшы межы, людзі не раз спрабавалі прарваць загароду.













