Арганізацыя Аб'яднаных Нацый асцерагаецца, што пандэмія COVID-19 прывядзе да маштабнага голаду. Спецыялісты Сусветнай харчовай праграмы дапамагаюць 87 мільёнам чалавек. Гэта жыхары больш як 80 дзяржаў. У многіх краінах Афрыкі зараз стварылася вельмі цяжкая сітуацыя. Асабліва гэта датычыцца тых дзяржаў, дзе слабая эканоміка і ахова здароўя. Па ацэнках экспертаў ААН, у свеце зараз галадаюць больш як 820 мільёнаў чалавек.
Тым часам арганізацыя прыняла рэзалюцыю па барацьбе з каранавірусаом. Дакумент прадугледжвае салідарнасць краін і цэнтральную ролю ААН у супрацьстаянні COVID-19. Ён заклікае міжнародную супольнасць дзяліцца інфармацыяй, навуковымі ведамі і дасягненнямі для барацьбы з каранавірусам.
ААН асцерагаецца маштабнага голаду з-за пандэміі каранавіруса
3 апреля 2020













