ААН не дапусціць новай гонкі ўзбраенняў праз спыненне дзеяння ДРСМД

23 августа 2019

ААН на экстранным пасяджэнні Савета Бяспекі заклікала не дапусціць новай гонкі ўзбраенняў праз спыненне дзеяння ДРСМД. Сустрэча была скліканая па ініцыятыве Расіі і Кітая пасля таго, як Злучаныя Штаты выпрабавалі ракету, характарыстыкі якой парушаюць Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, з якога Вашынгтон выйшаў зусім нядаўна.

У Маскве лічаць, што зараз пад пагрозай яшчэ адзін дакумент. Дзеянне СНУ-ІІІ мінае ўсяго праз паўтара года. І Вашынгтон можа проста не падоўжыць адзіны дзеючы дагавор паміж Расіяй і ЗША аб абмежаванні наступальнага ўзбраення.