ААН назвала шакавальным і ганебным выказванне Дональда Трампа аб мігрантах

12 января 2018

На закрытай нарадзе ў Белым доме палітык назваў дзяржавы, з якіх у ЗША прыязджаюць мігранты, "бруднымі дзірамі". Трамп заявіў, што людзі з такіх краін у Злучаных Штатах не патрэбныя.

Руперт Колвіл, прэс-сакратар упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека:

"Гэта шакавальныя і ганебныя выказванні прэзідэнта ЗША. Шкадую, але я не магу не выкарыстаць слова "расісцкія". Нельга называць "бруднымі дзірамі" цэлыя краіны і кантыненты, чыё насельніцтва не з'яўляецца белым".

У адміністрацыі Трампа ў сваю чаргу растлумачылі: прэзідэнт меў на ўвазе, што ЗША было б лепш прымаць тых людзей, якія могуць прынесці карысць краіне. У якасці прыкладу кіраўнік Белага дома прывёў мігрантаў з Нарвегіі.