ААН назвала самую шчаслівую краіну свету

21 марта 2017

Згодна з рэйтынгам арганізацыі, гэта Нарвегія. Пры складанні спісу ўлічвалі шэсць фактараў: ВУП на душу насельніцтва, чаканая працягласць жыцця, узровень сацыяльнай падтрымкі ў складаных сітуацыях, стаўленне да карупцыі, ацэнка свабоды прыняцця жыццёва важных рашэнняў і шчодрасць ахвяраванняў на дабрачыннасць. У першую пяцёрку ўвайшлі Данія, Ісландыя, Швейцарыя і Фінляндыя.