Губернатары амерыканскіх штатаў гатовыя паставіць крыж на некаторых пунктах міграцыйнай палітыкі

17 ноября 2015

"Яны там усе тэрарысты". Губернатары 26-ці амерыканскіх штатаў гатовыя паставіць крыж на некаторых пунктах міграцыйнай палітыкі. Чыноўнікі выказаліся супраць размяшчэння на сваёй тэрыторыі бежанцаў з Сірыі, хаця апошняе слова ў гэтым пытанні застаецца за федэральным урадам. Пратэст выказалі ўлады штатаў ад Алабамы да Джорджыі, ад Мічыгана да Ілінойса і ад Мэна да Нью-Гэмпшыра. Усе губернатары, акрамя аднаго, прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю. Так Злучаныя Штаты адрэагавалі на парыжскія тэракты, у прыватнасці, калі стала вядома, што мінімум адзін з падазроных у арганізацыі бойні трапіў у Еўропу з хваляй сірыйскіх бежанцаў. Дарэчы, з 2011 года толькі 1500 сірыйскіх бежанцаў былі прынятыя ў Злучаных Штатах. У гэтым фінансавым годзе ЗША маюць намер даць пасведчанне на права жыхарства яшчэ тромстам. Белы дом аб'явіў у верасні, што яшчэ дзесяці тысячам сірыйцаў будзе дазволены ўезд у краіну ў наступным годзе. Колькасць вызначае кангрэс спецыяльным законам.