Яна на дзіва дакладна адлюстравала свет прагнасці

16 октября 2013
Новазеландская пісьменніца Элеанора Катан стала лаўрэатам Букераўскай прэміі за лепшы мастацкі твор на англійскай мове. Катан атрымала прэмію за гістарычны раман Свяцілы аб загадкавым забойстве ў часы залатой ліхаманкі ў Новай Зеландыі ў сярэдзіне XIX стагоддзя.
28-гадовая пісьменніца стала самым маладым лаўрэатам за ўсю 45-гадовую гісторыю прэміі. Дарэчы, кніга Катан налічвае 832 старонкі. Гэта самы доўгі твор, які калі-небудзь атрымліваў узнагароду.