Ён назаўжды ў нашых сэрцах! Пайшоў з жыцця народны артыст Расіі Сяргей Юрскі

8 февраля 2019

Сумная навіна прыйшла сёння з Масквы. На 83 годзе пайшоў з жыцця народны артыст РСФСР Сяргей Юрскі. Спачуванне родным і блізкім акцёра накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Народны артыст служыў тэатру імя Массавета. Сёння гэтае месца літаральна патанае ў кветках. На працягу ўсяго дня сюды прыходзяць прыхільнікі творчасці майстра, блізкія і сябры артыста. Любоў гледача Сяргею Юрскаму прынёс удзел у такіх стужках, як "Рэспубліка ШКІД", "Шукайце жанчыну", народнай камедыі "Каханне і галубы". Усяго на рахунку акцёра больш за паўсотні роляў у кіно. Столькі ж ён сыграў на тэатральных падмостках. Пісаў сцэнарыі і кнігі, сам ставіў спектаклі. Лаўрэат прэміі "Кінатаўр" вядомы і як чытальнік мастацкіх твораў і запрошаны госць "Славянскага базару" ў Віцебску.

 

Уладзімір Мяньшоў, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР, народны артыст РСФСР, лаўрэат прэміі амерыканскай кінаакадэміі "Оскар":

"Сяргей Ю’евіч Юрскі быў не проста прадстаўніком культуры, а самой культурай. Ён займаўся і акцёрскай справай, і рэжысёрскай, і драматургіяй, і пісьменніцтвам".

 

Пахаванне народнага артыста РСФСР запланавана на 11 лютага. Развітанне адбудзецца ў тэатры імя Массавета, там жа пройдзе грамадзянская паніхіда. Сяргея Юрскага пахаваюць на Траякураўскіх могілках.