На фоне імклівага распаўсюджвання "амікрона" (а ён выяўлены ўжо ў 89 краінах) на жорсткі каранцін сыходзяць Нідэрланды. Закрываюцца школы, грамадскія ўстановы і гандлёвыя цэнтры. Аўстрыя зараз дазваляе ўезд толькі прышчэпленым і тым, хто ўжо хварэў. Германія аб'явіла Вялікабрытанію зонай распаўсюджвання мутацый. Усім, хто прыязджае з Брытаніі, загаданы двухтыднёвы каранцін.
"Амікрон" імкліва распаўсюджваецца па планеце
19 декабря 2021













