Алімпійскі агонь летніх Гульняў запалілі ў Старажытнай Алімпіі

12 марта 2020
Полымя паводле традыцыі загарэлася на алтары старажытнага храма Геры пры дапамозе люстэрка ад сонечных промняў. Упершыню за многія гады на цырымоніі не было гледачоў - рашэнне прынялі з мэтай прадухілення распаўсюджання каранавіруса. Мерапрыемства наведалі толькі афіцыйныя асобы, сярод якіх - прэзідэнт Грэцыі і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Ён заклікаў спартсменаў спакойна рыхтавацца да Алімпіяды.