Алімпійскія атлеты з Расіі пройдуць на цырымоніі закрыцця Гульняў пад нейтральным флагам

25 февраля 2018

Алімпійскія атлеты з Расіі ўсё ж пройдуць на цырымоніі закрыцця Гульняў пад нейтральным флагам. У Пхёнчхане адбылося пасяджэнне МАК, на якім вырашаўся лёс расійскай дэлегацыі. Да гэтага вялася размова, што Выканаўчы камітэт арганізацыі мог часткова або цалкам аднавіць статус Алімпійскага камітэта Расіі. МАК жа палічыў, што расійскі бок не выканаў высунутыя ў снежні 2017 года крытэрыі. Выканкам прагаласаваў аднагалосна за тое, каб пакінуць нейтральны флаг у каманды алімпійскіх атлетаў з Расіі. Нагадаем, падчас Гульняў у расійскіх спартсменаў выявілі дзве дадатныя допінг-пробы.