Алег Папоў памёр падчас гастроляў у Растове-на-Доне

3 ноября 2016

Трагічная навіна прыйшла сёння ўначы з Расіі. Артыст з сусветным іменем, сусветна вядомы Сонечны клоун Алег Папоў памёр падчас гастроляў у Растове-на-Доне. Народнаму артысту СССР было 86.

Папоў да апошніх дзён выступаў на арэне, зімой у яго стартаваў вялікі гастрольны тур па Расіі. Першыя паказы прайшлі ў пецярбургскім Цырку на Фантанцы, затым - у Саратаве. Як паведаміў гендырэктар Расдзяржцырка, смерць артыста наступіла раптам: "Ён адчуваў сябе добра, вечарам глядзеў тэлевізар, і гэта раптам здарылася". Ён пайшоў з усмешкай на твары.

Паводле папярэдніх даных, у Алега Папова спынілася сэрца.

У Інтэрнэце з'явілася відэа апошняга выхаду клоуна на арэну.

Адзін з гледачоў растоўскага цырка засняў, мабыць, самы знакаміты нумар з сонечным зайчыкам.

Рэпрыза ўвайшла ў Залаты фонд цыркавога мастацтва. А за Паповым замацавалася мянушка Сонечны клоун. Развітанне з артыстам, які доўгія гады жыў у Германіі, можа прайсці ў Расіі.