Амаль пяцьсот расійскіх блогераў атрымалі статус СМІ

27 мая 2015

Гэта адбылося пасля ўступлення ў сілу паправак у нацыянальны закон "Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі". Дакумент прыраўноўвае да сродку масавай інфармацыі інтэрнэт-старонкі, якія штодня наведваюць больш за 3 тысячы чалавек. У лік такіх блогаў увайшлі старонкі расійскіх палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, медыяперсон. Паводле закона, папулярныя блогеры абавязаныя паведамляць інфармацыю аб сабе на асабістай старонцы, не дапускаць выкарыстання сваіх публікацый са злачыннымі мэтамі, пазбягаць непраўдзівай інфармацыі і не няславіць гонар іншых грамадзян.