Каля паўмільёна чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў Барселоне

22 октября 2017

Каля паўмільёна чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў Барселоне пасля рашэння Мадрыда адхіліць ад улады кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой увёў у дзеянне 155 артыкул Канстытуцыі, які дазваляе пачаць часовае прамое кіраванне аўтаноміяй. Ён таксама заявіў аб роспуску рэгіянальных улад. Прадстаўнікі аўтаноміі адмовіліся падпарадкоўвацца ўказу. Спікер парламента Карме Фаркадэл назвала дзеянні кароны "пераваротам" і "атакай на дэмакратыю". У гэтым жа тоне выказаўся і сам Пучдэмон. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, ён мае намер заўтра аб’явіць незалежнасць рэгіёна. Не выключана, што будзе склікана тэрміновае пасяджэнне рэгіянальнага парламента.