Каля двухсот чалавек сталі ахвярамі анамальнай спякоты ў Індыі

21 апреля 2016

У некаторых раёнах зафіксаваная тэмпература вышэй за 46 градусаў. Некаторыя школы закрылі, у іншых вучняў адпусцілі на канікулы на тыдзень раней. Урад Індыі накіраваў дадатковую дапамогу ў пацярпелыя рэгіёны, там прыйшлося ўвесці нармаванне пітнай вады. Сіноптыкі гавораць, што для гэтай пары жара ў Індыі стала наймацнейшай за гісторыю метэаназіранняў.