Каля 70 іракскіх вайскоўцаў сталі ахвярамі тэракта недалёка ад горада Масул

17 октября 2016

Тэрарыст-смяротнік узарваў сябе побач з армейскай калонай. На подступах да населенага пункта гараць равы з нафтай. Такім чынам баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" спрабуюць перашкодзіць распачатаму сёння маштабнаму наступленню іракскіх сіл і курдскіх фарміраванняў. У аперацыі па вызваленні Масула ад ісламістаў прымаюць удзел каля 80 тысяч чалавек. Вайскоўцаў і добраахвотнікаў падтрымлівае міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Як паведамляе Чырвоны Крыж, аперацыя можа прывесці да пагаршэння гуманітарнай абстаноўкі. У прыватнасці, валанцёры рыхтуюцца да павелічэння колькасці бежанцаў. Масул, захоплены баевікамі два гады таму, - другі па велічыні горад Ірака. Ён размешчаны ў багатым нафтай рэгіёне, які мяжуе з Турцыяй, Сірыяй і Іранам. Ісламісты лічаць горад сваёй другой сталіцай.