Міжнародная арганізацыя працы апублікавала новае даследаванне. 25 мільёнаў чалавек падвяргаюцца прымусовай працы, яшчэ 15 мільёнаў сілком прымушаюць браць шлюб. Паводле звестак даследавання, каля 152-х мільёнаў дзяцей вымушаныя насільна працаваць. Часцей іх праца выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчай сферы і ў асноўным у Афрыцы.