Рыбак Форэст Галантэ натыкнуўся на яго ўначы, калі выпадкова пасвяціў ліхтаром у бок рыфа. Вага лобстара 12 фунтаў, а гэта каля 5,5 кілаграма. Рыбак даў лобстару імя Альберт і забраў яго дахаты. На наступную раніцу рыбак аднёс лобстара ў музей натуральнай гісторыі падводнага свету. Спецыялісты зрабілі выснову, што Альберт не толькі вялікі, але і стары. Супрацоўнікі музея заклікаюць рыбакоў пакідаць старых рыб у дзікай прыродзе, бо яны валодаюць высокай рэпрадуктыўнай функцыяй і абараняюць драбнейшых асобін. Праз некалькі тыдняў Галантэ забраў Альберта з музея і адпусціў яго ў звыклае асяроддзе, дзе той зможа пражыць да 100 гадоў.














