Вялізныя хвалі абрынуліся на паўночнае ўзбярэжжа амерыканскага штата Каліфорнія

18 декабря 2018

Прычынай іх з'яўлення стаў шторм у Ціхім акіяне. Вышыня хваль больш за 15 метраў. Улады заклікалі насельніцтва трымацца далей ад берагавой лініі. Зрэшты, прыход стыхіі напалохаў далёка не ўсіх. У рэгіён паспяшаліся дзясяткі сёрфераў з усяго свету. Экстрэмалы з асалодай пакараюць гіганцкія хвалі.