Вялізныя аўтамабільныя заторы ўтварыліся напярэдадні на ўездах у Брусель

28 февраля 2018

Вялізныя аўтамабільныя заторы ўтварыліся напярэдадні на ўездах у Брусель з-за забастоўкі транспартнікаў. Сітуацыя на мясцовых дарогах ускладнілася і з-за галалёдзіцы, якая ўтварылася з прычыны анамальных маразоў. Звыш 60 % чыгуначнай сістэмы краіны не працавалі. У буйных гарадах - Антвэрпэне, Льежы і Намюрэ - да чыгуначнікаў далучыліся працаўнікі гарадскога транспарту. У Бруселі не абслугоўваліся некаторыя лініі аўтобусаў і трамваяў, на іншых было адзначана частковае абслугоўванне.