Агонь у Каліфорніі наблізіўся да дамоў знакамітасцяў

29 октября 2019

Праз сур'ёзныя лясныя пажары дзясяткі тысяч чалавек пакінулі свае дамы ў прыгарадах Лос-Анджэлеса. Стыхія ўжо знішчыла каля сотні будынкаў у Каліфорніі. Яшчэ 80 000 дамоў патрапілі ў небяспечную зону. Улады аб’явілі і эвакуацыю ў Беверлі-Хілз. У раёне Брэнтвуд, дзе знаходзяцца маёнткі знакамітасцяў, прыйшлося пакінуць свой дом акцёру і экс-губернатару штата Арнольду Шварцнегеру. Дарэчы, праз пажары адмянілі прэм'ерны паказ 6-й часткі фільма "Тэрмінатар". Таксама дом пакінуў вядомы баскетбаліст Леброн Джэймс.