Афіцыйны Кіеў заклікаў грамадзян эканоміць блакітнае паліва

4 марта 2018

Расійскі Газпрам на фоне вясновага пахаладання мае намер разарваць усе кантракты з украінскім Нафтагазам.

Вось і прыходзіцца ўкраінскім уладам зніжаць тэмпературу ў дамах з цэнтральным ацяпленнем. Аб тым жа просяць і ўладальнікаў газавых катлоў. Раней Газпрам вярнуў Нафтагазу перадаплату за сакавіцкія пастаўкі, заявіўшы, што ў гэтым месяцы краіна не атрымае блакітнага паліва.

Гэтае рашэнне ўвязваюць з нядаўнім вердыктам стакгольмскага арбітражу, які абавязаў Газпрам выплаціць Украіне больш за 4,5 мільярда долараў за недапаставку транзітнага газу.

Зараз украінскія запасы ацэньваюцца ў 10 мільярдаў кубаметраў. Дапамогі з Еўропы чакаць таксама не прыходзіцца. Еўракамісія нават выпусціла спецыяльную заяву, у якой гаворыцца, што ЕС не ў стане забяспечыць аператыўнае павелічэнне рэверсных паставак Кіеву з-за маразоў і тэхнічных цяжкасцей.