Афіцыйная паніхіда па Нэльсану Мандэлу пройдзе сёння

10 декабря 2013
Паніхіда пройдзе на 94-тысячным стадыёне ў прыгарадзе Ёханесбурга - Саўэта. Менавіта там барацьбіт з апартэідам апошні раз з'явіўся на публіцы падчас чэмпіянату свету па футболе 2010 года. Віцэ-спікер Беларускага парламента Віктар Гумінскі прыме ўзел у жалобных мерапрыемствах. Экс-прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, нагадаем, памёр 5 снежня на 96 годзе жыцця. Яго пахаваюць з усімі дзяржаўнымі ўшанаваннямі ў нядзелю.