Трагічна развіваецца драма з японскімі заложнікамі, захопленымі баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Адзін з іх забіты. Аб гэтым паведамляе "Аль-Джазіра". На відэа баевікоў заложнік Кэндзі Гота трымае ў руках здымак з забітым Харунам Юкавам і расказвае аб новых патрабаваннях тэрарыстаў - а менавіта, аб вызваленні аднаго з членаў "Ісламскай дзяржавы", які знаходзіцца пад вартай у Іарданіі. У абмен на яго волю баевікі адпусцяць Гота. Японскія ўлады правяраюць сапраўднасць дадзенага відэа. Нагадаем, напярэдадні мінуў тэрмін ультыматума "Ісламскай дзяржавы" японскаму ўраду. Экстрэмісты патрабавалі ад улад дзвесце мільёнаў долараў.














