Адзін з тэрміналаў такійскага аэрапорта Ханэда больш як суткі застаецца без водазабеспячэння
7 ноября 2019
Як паведамляе японскае грамадскае тэлебачанне, адміністрацыя паветранай гавані разлічвае аднавіць падачу вады сёння. У будынку тэрмінала не працуе большасць рэстаранаў, закрытыя туалеты. Паводле папярэдніх звестак, прычынай збою стала пашкоджанне трубаправода падчас рамонту.