Адзін з самых масіўных грузавых самалётаў у свеце - Boeing 747 Dream-lifter - заблудзіўся і памылкова прызямліўся на невялікім ваенным аэрадроме. Інцыдэнт здарыўся ў амерыканскім штаце Канзас. Але на гэтым прыгоды лайнера не скончыліся. Самастойна развярнуцца Dream-lifter не змог, так што прыйшлося выклікаць цягач. Узлёт дазволілі таксама не адразу, бо ўзлётна-пасадачная паласа аэрадрома аказалася ў паўтара раза карацейшая, чым трэба для такіх вялікіх самалётаў. Пазней спецыялісты правялі неабходныя разлікі і ўсё ж дазволілі боінгу зноў падняцца ў неба.














