Адзін з верхаводаў групоўкі Ісламская дзяржава знішчаны

21 ноября 2014

Сілам міжнароднай кааліцыі ўдалося знішчыць аднаго з верхаводаў групоўкі Ісламская дзяржава. Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, у выніку авіяўдару быў забіты Радван Таліб аль-Хамдуні, які камандаваў баевікамі ў іракскім горадзе Масул. Па словах мясцовых жыхароў, ракета трапіла ў аўтамабіль тэрарыста. Усяго ж напярэдадні авіяцыя саюзнікаў нанесла 20 авіяўдараў па пазіцыях ісламістаў ля гарадоў Кіркук і Масул.