Адэса смуткуе па загінуўшых пры пажары ў каледжы

6 декабря 2019
Колькасць ахвяр, згодна з апошнімі данымі, вырасла да двух. Зараз ідуць пошукі яшчэ 13 чалавек. Нагадаем, здарэнне ў навучальнай установе адбылося ў сераду. Пацярпелі амаль 30 чалавек. Ратуючыся ад агню, некаторыя навучэнцы былі вымушаныя скакаць з чацвёртага і пятага паверхаў. Падчас пажару ў будынку было больш як 400 чалавек. Афіцыйнай прычыны здарэння пакуль няма.