Чарговыя праймерыз у ЗША паднеслі сюрпрызы

6 апреля 2016

Перамаглі сапернікі асноўных кандыдатаў. У штаце Вісконсін большасць галасоў атрымалі сенатары Тэд Круз і Берні Сандэрс. Аналітыкі са здзіўленнем адзначаюць, што Хілары Клінтан, экс-першая лэдзі і былы дзяржсакратар, ніяк не можа пераканаўча перайграць сенатара Сандэрса, якога яшчэ нядаўна наогул мала хто ведаў за межамі яго роднага Вермонта. Хоць у агульным заліку Хілары Клінтан у дэмакратаў і Дональд Трамп у рэспубліканцаў прадаўжаюць лідзіраваць. Наперадзе ў кандыдатаў першасныя выбары ў адным з найбуйнейшых штатаў краіны - Нью-Ёрку, дзе ўплыў Клінтан і Трампа сумненняў не выклікае.